На сёння ў свеце COVID-19 заражаныя 245 тысяч 900 чалавек.
Колькасць ахвяр нямногім перавышае 10 тысяч. А вось колькасць тых, хто вылечыўся, у 9 разоў вышэйшая. Паправіліся амаль 90 тысяч чалавек!
Найбольш складаная сітуацыя захоўваецца ў Італіі.
Нягледзячы на жорсткі карантын, там больш за 41 тысячу інфіцыраваных. Трывожная статыстыка назіраецца ў Іспаніі і Германіі, а таксама ў Іране.Кітай другія суткі не рэгіструе выпадкі заражэння COVID-19
З Кітая працягвае паступаць абнадзейлівая інфармацыя. Другія суткі запар у краіне не зарэгістравана ніводнага новага выпадку заражэння, акрамя некалькіх завазных. Там каля 72 тысяч чалавек паправіліся і былі выпісаныя з медустаноў.
Вялікабрытанія разлічвае справіцца з распаўсюджаннем каранавіруса за 3 месяцы.
Такія тэрміны агучыў прэм'ер-міністр Барыс Джонсан. Ён выказаў упэўненасць, што да канца чэрвеня эпідэмія ў Брытаніі пойдзе на спад. Праўда, толькі, калі людзі будуць прытрымлівацца рэкамендацый улад.