Каранавірус не адступае

17 октября 2021

Цыркуляцыя штама "дэльта"  істотна змяніла сітуацыю з каранавірусам у свеце. Зараз COVID-19  закранае маладых здаровых людзей, а інфекцыя развіваецца хутчэй.

Гэта прыводзіць да значнага росту захворванняў. Так, у Латвіі ўсталяваны новы антырэкорд - 2799 новых выпадкаў заражэнняў. 

Рост колькасці захворванняў ва Украіне  прымушае ўлады ўводзіць  новыя абмежавальныя меры. Заўтра ў чырвоную зону пяройдуць яшчэ 4 вобласці краіны. Там прыпыняюць працу  грамадскага транспарту, гандлёвых цэнтраў, грамадскага харчавання і пераводзяць навучальныя ўстановы  на аддаленую працу.

У Літве за мінулыя суткі  больш за 2 тысячы хворых і 2 дзясяткаў смерцяў. Дарэчы, сярод памерлых  не было ні аднаго поўнасцю прышчэпленага чалавека.

Акцыі праціўнікаў вакцынацыі

Аднак частка людзей у Еўропе  працягвае не давяраць статыстыцы. Сотні чалавек напярэдадні  пратэставалі ў Францыі  супраць пашпартоў здароўя і абавязковай вакцынацыі. 

З патрабаваннем адмяніць грын-пасы  выйшлі жыхары Нью-Ёрка. Нягледзячы на статыстыку па захворваннях сярод прышчэпленых і непрышчэпленых і заявы ўрачоў, антываксеры  лічаць амерыканскую вакцыну небяспечнай.