Каранавірус Ковід можа нашкодзіць эканоміцы ўсяго свету

12 февраля 2020
У КНР застаюцца закрытымі ўсе буйныя прадпрыемствы краіны. Пазапланавы водпуск падоўжаны мінімум да 16 лютага. Прастойваюць заводы аўтаканцэрнаў, такіх як "Фальксваген" і БМВ, не працуюць магазіны "Эпл" і "Сяомі". Закрытыя нават сусветна вядомыя рэстараны фастфуду. Адбіўся каранавірус і на суседзях. Напрыклад, кампанія "Хёндай" змушаная была закрыць свае заводы ў Паўднёвай Карэі, паколькі знізіліся аб'ёмы паставак аўтазапчастак з Кітая.

Сусветны мабільны кангрэс губляе ўдзельнікаў

Тым часам перажываюць ў Барселоне. Праз два тыдні там адбудзецца штогадовы Сусветны мабільны кангрэс. Праз каранавірус усё больш удзельнікаў адмаўляюцца ад яго наведвання. Напярэдадні стала вядома, што свае дасягненні на выставе не пакажуць "Фэйсбук" і "Інтэл". Раней ад удзелу адмовіліся такія гіганты, як LG, "Соні" і "Амазон".