Каралеўскае злачынства

28 сентября 2017

Каралеўскае злачынства: двухгадовае дзіця ўпотай ела папкорн брытанскага прынца Гары. Гэта адбылося на міжнародным спартыўным спаборніцтве для вайскоўцаў-інвалідаў у Таронта. Дзяўчынка сядзела на трыбуне побач з манаршай асобай. Пакуль прынц размаўляў, малая брала зерне з яго пакета. Гэта працягвалася каля хвіліны. Калі спадчыннік англійскай кароны заўважыў, што яго папкорн падабаецца не толькі яму, ён не толькі ахвотна падзяліўся ежай з дзяўчынкай, але таксама ўсяляк яе весяліў.