Каралеўская пракуратура Вялікабрытаніі назвала імёны падазроных у атручанні экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Солсберы. Гэта расіяне - Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Іх фатаграфіі апублікаваныя на афіцыйным сайце ведамства. Улады Брытаніі ўпэўненыя, што менавіта яны прымянілі супраць Скрыпалёў нервова-паралітычнае рэчыва "Навічок". Мужчын абвінавацілі ў змове з мэтай забойства. Таксама стала вядома, якім менавіта чынам быў прыменены небяспечны яд і ў брытанскім Эймсберы. Ён утрымліваўся ў флаконе з-пад духоў ад папулярнай маркі Nina Ricci. Бутэлька была зроблена ў хатніх умовах і менавіта ў ёй Пятроў і Башыраў даставілі атрутнае рэчыва ў Вялікабрытанію. Нагадаем, 8 ліпеня ў Эймсберы з прыкметамі цяжкага атручання былі шпіталізаваныя 45-гадовы Чарльз Роўлі і яго сяброўка Дон Стэрджэс, якая пазней памёрла. А флакон выявілі ў доме Роўлі.













