Каралева Вялікабрытаніі стане манархам, які даўжэй за ўсіх кіраваў Злучаным Каралеўствам

9 сентября 2015

Сёння каралева Вялікабрытаніі Лізавета II адзначыць знамянальную дату: яна стане манархам, які даўжэй за ўсіх кіраваў Злучаным Каралеўствам. У свае 89 гадоў яна паб'е рэкорд, усталяваны яе прапрабабуляй, каралевай Вікторыяй, бо правядзе на троне больш як 63 гады і 7 месяцаў. Лізавета II была абвешчаная каралевай 6 лютага 1952 года. Тады ёй было 25. За час кіравання Лізаветы II змянілася 12 прэзідэнтаў ЗША, 7 рымскіх пантыфікаў і больш як 40 прэм'ер-міністраў Італіі. Пры гэтым, паводле сацапытанняў, жыхары Вялікабрытаніі лічаць Лізавету II лепшым манархам у гісторыі дзяржавы.