Каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая адзначыла 88-ы дзень нараджэння. Адзін салют быў дадзены ў Грын-парку ў Лондане ля Букінгемскага палаца, а другі прагрымеў ля Таўэра. Каралева іх не чула, бо правяла свята ў спакойнай хатняй абстаноўцы ў сваёй рэзідэнцыі ў Віндзары. Каралева не любіць пышных урачыстасцяў, за сціпласць яе паважаюць падданыя. Яна эканоміць грошы, напрыклад, сочыць, каб своечасова выключалі святло ў Букінгемскім палацы. Дарэчы, дзень нараджэння Яе Вялікасць святкуе двойчы. Сапраўдны - у красавіку, а афіцыйны - у чэрвені - суправаджаецца маляўнічым ваенным парадам.














