Каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая афіцыйна адкрыла новую сесію парламента

21 июня 2017

У сваёй троннай прамове яна назвала прыярытэты працы дзвюх палат, прычым не на адзін, а адразу на два гады праз выхад з Еўрапейскага саюза. Каралева адзначыла, што планы ва ўлад Вялікабрытаніі - забяспечыць выгадныя ўмовы Брэксіту. Паводле яе слоў, выхад з ЕС прынясе Злучанаму Каралеўству поспех. Яна таксама паабяцала, што ўрад даможацца эканамічнага росту і павышэння ўзроўню жыцця.

Адзначым, што гэтым разам каралеву адвезлі ў цэнтр Лондана на аўтамабілі, а апранула яна фармальную сукенку і капялюшык, а не мантыю і карону. Папярэдні раз такое здаралася ў 1974 годзе - таксама пасля пазачарговых выбараў у парламент. Прынца Філіпа на выступленні брытанскай каралевы не было. Муж Лізаветы Другой літаральна за некалькі гадзін да мерапрыемства патрапіў у бальніцу з інфекцыяй.