Кароль Саудаўскай Аравіі загадаў перагледзець правілы правядзення паломніцтва ў Меку

25 сентября 2015
Звязана гэта з трагедыяй падчас хаджу. Загінулі больш як 700 чалавек, каля 900 пацярпелі. Гэта самая вялікая колькасць ахвяраў падчас паломніцтва за апошнія 25 гадоў. У Міністэрстве аховы здароўя гавораць, што прычынай трагедыі стала невыкананне загадаў некаторымі паломнікамі, ад чаго ў адным месцы сутыкнуліся дзве плыні людзей.