Кароль Іспаніі аб'яўлены персонай нон-грата ў каталонскай Жыроне

25 октября 2017

Такое рашэнне прыняў гарадскі савет. Разам з Філіпам Шостым статус непажаданай персоны атрымаў прадстаўнік урада Іспаніі Энрык Міё. Гарадскі савет Жыроны таксама заявіў аб адмове падтрымаць дзеянне 155-га артыкула канстытуцыі Іспаніі. Пра яго ўваходжанне ў сілу раней аб'явіў прэм'ер-міністр Марыяна Рахой.