Карыфеі вытворчасці матацыклаў прапанавалі свае навінкі

18 февраля 2014

Нічога лішняга. Карыфеі вытворчасці матацыклаў прапанавалі свае навінкі на міжнароднай выставе ў Мюнхене. Свае распрацоўкі сюды прывезлі БМВ, Дукаці і Кавасакі. Спецыялісты гавораць, што сёлета ў трэндзе акуратныя спартыўныя байкі, здольныя развіць на трасе годную хуткасць. У рамках шоу канцэрн БМВ працягнуў адзначаць свой 90-гадовы юбілей на рынку матацыклаў. Напрыканцы мінулага года немцы прысвяцілі гэтай падзеі выпуск канцэпта-90.