Зборныя Паўночнай і Паўднёвай Карэі выйдуць на цырымонію адкрыцця Алімпіяды пад адным флагам

17 января 2018

Зборныя Паўночнай і Паўднёвай Карэі выйдуць на цырымонію адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане пад адным флагам. У такім фармаце спартсмены з дзвюх краін удзельнічалі ў цырымоніях тройчы - у 2000-м, 2004-м і 2006-м гадах. Штораз флаг аб'яднанай дэлегацыі ўяўляў сабою белае палотнішча з сінім контурам Карэйскага паўвострава. Таксама Сеул і Пхеньян афіцыйна заявілі аб стварэнні адзінай жаночай хакейнай каманды. Дамоўленасці былі дасягнутыя па выніках сённяшніх перамоў у вёсцы Пханмунджом - яна знаходзіцца на мяжы дзвюх Карэй.