Ля берагоў Клайпеды перакулілася польская яхта

16 сентября 2019
Надзвычайнае здарэнне ля ўзбярэжжа літоўскай Клайпеды. Напярэдадні вечарам з-за моцных хваль там перакулілася польская яхта. Загінуў капітан, пяць чалавек удалося выратаваць, яшчэ адзін  прапаў без весткі. Зараз у водах Балтыйскага мора праходзіць аперацыя па  яго пошуку. У ёй задзейнічаны вайскоўцы і авіяцыя.