Пашкоджанне атрымала судна "Балта". Яно страціла ход, затоплены мінімум два аддзяленні. У выратавальнай аперацыі задзейнічана большасць плаваючага саставу Ваенна-марскіх сіл Украіны, таксама ў раён бедства адпраўлены пошукава-выратавальныя катары і буксір. Работа вядзецца ў складаных умовах надвор’я - у раёне моцны вецер і двухметровыя хвалі. Наконт пацярпелых пакуль не паведамляецца. Мінабароны Украіны афіцыйных каментарыяў не дае.
Карабель ВМС Украіны пацярпеў бедства ў акваторыі Чорнага мора
14 октября 2021













