Канверт з цыяністым каліем атрымалі ў Белым доме

18 марта 2015

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік сакрэтнай службы ЗША, у лісце змяшчалася малочна-белая субстанцыя ў ёмістасці, загорнутай у поліэтыленавы пакет. Хімічны тэст паказаў, што гэта, меркавана, цыянід. Імя адпраўніка на канверце напісана не было. Ліст паступіў у службу надгляду паштовых адпраўленняў Белага дома. Праваахоўныя органы ЗША пачалі расследаванне інцыдэнту.