Канцэрн "Джылі" пачынае збор папярэдніх заказаў на першае ў свеце лятаючае аўто

26 сентября 2018

Навіна для тых, хто марыць падарожнічаць на лятаючым аўто. Канцэрн "Джылі" з наступнага тыдня пачынае збор папярэдніх заказаў на першы ў свеце такі апарат. Пастаўкі заказчыкам пачнуцца ўжо ў наступным годзе. Умяшчальнасць лятаючага аўто - два чалавекі. А пераключэнне паміж рэжымамі палёту і язды зойме ўсяго хвіліну.