Кантактная група дамовілася распрацаваць "дарожную карту" па вызваленні палонных

23 марта 2016

У Мінску завяршылася пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Бакі дамовіліся распрацаваць "дарожную карту" па вызваленні палонных. Аб гэтым па выніках перамоў заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдык. Удзельнікі абмеркавалі працу сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі рэжыму спынення агню ў Данбасе. Паводле слоў спецпрадстаўніка АБСЕ, бакі прыйшлі да згоды наконт таго, што дзейнасць цэнтра з'яўляецца карыснай, але працаваць трэба больш эфектыўна. Кантактная група абмеркавала сёння і лёс украінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі. У наступны раз пасяджэнне пройдзе 6 красавіка.