Консульства ЗША ў Мілане эвакуіравалі

7 августа 2013

Консульства ЗША ў Мілане эвакуіравалі пасля паведамлення аб пагрозе выбуху. Аб бомбе ў будынку было сказана ў лісце, які прыйшоў на адрас дыпмісіі. У паліцыі адзначылі, што ў канверце быў знак, які ў мінулым выкарыстоўвалі італьянскія анархісты. Паліцыя праверыла будынак - бомбу не знайшлі. З-за пагрозы выбуху была часова зачынена найбліжэйшая станцыя метро.