Канстытуцыйны суд Малдовы зноў адхіліў ад пасады Ігара Дадона

7 января 2018

Трэці раз за два месяцы - ужо тэндэнцыя. Канстытуцыйны суд Малдовы зноў адхіліў ад пасады прэзідэнта краіны Ігара Дадона. Рашэнне прынята па запыце ад Дэмакратычнай партыі. Гэтым разам, каб прыняць закон аб так званай барацьбе з прапагандай і абмежаваць трансляцыю расійскіх тэлеперадач. Палітыкі разгортваюць Малдову ў бок захаду, хоць чвэрць насельніцтва ўсёй рэспублікі зарабляе на хлеб на ўсходзе. Таму мясцовае насельніцтва задаецца пытаннем: калі чыноўнікі кінуць позірк на праблемы ў эканоміцы і зоймуцца іх вырашэннем?