Паводле галоўнага закона каралеўства, усе пытанні наконт незалежнасці Іспаніі павінны вырашаць грамадзяне ўсёй краіны, а не рэгіёну. Яшчэ ў студзені парламент Каталоніі прагаласаваў за правядзенне рэферэндуму па незалежнасці рэгіёну і прызначыў яго на лістапад. Ініцыятары галасавання гавораць, што нават калі Мадрыд адмовіць Барселоне ў праве правядзення рэферэндуму, то галасаванне ўсё роўна адбудзецца ў апавяшчальным парадку.
Каталонія ўжо даўно хоча аддзяліцца ад Іспаніі. Апытанні паказваюць, што за выхад Каталоніі са складу Іспаніі прагаласавалі б прыкладна 50% жыхароў рэгіёну.














