Канстанцінопальскі патрыярхат у Стамбуле распачаў працэдуру падавання ўкраінскай царкве аўтакефаліі

12 октября 2018

Канстанцінопальскі патрыярхат у Стамбуле распачаў працэдуру падавання ўкраінскай царкве аўтакефаліі. Таксама прынята рашэнне аднавіць Кіеўскую мітраполію, якая існавала да 17-га стагоддзя і перайшла пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы. Плюс да ўсяго плануюць зняць анафему і аднавіць у чыне кіраўніка Кіеўскага патрыярхата УПЦ Філарэта і кіраўніка Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Макарыя. Адпаведныя рашэнні Канстанцінопальскага патрыярхата раскрытыкавала Руская праваслаўная царква, назваўшы іх антыкананічнымі.