Канстанцін Райкін сёння святкуе юбілей

8 июля 2015

Вядомаму акцёру і рэжысёру, лаўрэату шматлікіх прэмій і народнаму  артысту Расіі - 65. Гледачам ён запомніўся яркімі ролямі ў тэатры і кіно. Зараз Канстанцін Райкін - прафесар школы-студыі Маскоўскага мастацкага тэатра і  мастацкі кіраўнік аднаго з самых папулярных маскоўскіх  тэатраў - "Сатырыкона". На гэтай пасадзе ён стаў пераемнікам свайго знакамітага бацькі - выдатнага артыста Аркадзя Райкіна. З юбілеем народнага артыста Расіі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.