Кансерватары ўпершыню пасля выбараў прайгралі ў Палаце лордаў

21 января 2020
Урад брытанскага прэм'ера Борыса Джонсана ўпершыню пасля снежаньскіх выбараў пацярпеў паражэнне ў парламенце. Ён  прайграў галасаванне па пытаннях, звязаных з заканадаўствам аб Брэксіце. Члены Палаты лордаў падтрымалі выдачу адмысловых пасведчанняў грамадзянам дзяржаў ЕС. Уладальнікі гэтага дакумента атрымаюць права знаходзіцца ў Злучаным Каралеўстве пасля выхаду Брытаніі з Еўрасаюза. Амаль тры мільёны чалавек падалі прашэнне на атрыманне пасведчанняў. Большасць з іх ужо атрымалі пацверджанне, што могуць прадоўжыць  працаваць і жыць у Туманным Альбіёне пасля Брэксіту. Да яго засталося 10  дзён.