Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі на пазачарговых выбарах атрымала ўпэўненую перамогу

15 декабря 2019
У Брытаніі сёлета здарыўся вельмі гарачы парламенцкі сезон восень-зіма. 77-ы прэм'ер-міністр Борыс Джонсан святкуе самую вялікую перамогу ў сваёй палітычнай кар'еры. Пад яго кіраўніцтвам Кансерватыўная партыя на пазачарговых выбарах атрымала ўпэўненую перамогу. Торы атрымалі звыш 360 месцаў у Палаце абшчын. А усяго іх там 650. Гэта дазваляе кансерватарам самастойна, без аглядкі на іншыя партыі, фарміраваць парадак дня і прымаць толькі выгадныя ім законапраекты. Віншаванне Борысу Джонсану з пераканаўчай перамогай накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

У нейкім сэнсе цяперашнія брытанскія парламенцкія выбары сталі новым галасаваннем на тэму Брэксіту. У хуткім выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза ўжо ніхто не сумняваецца. Джонсан, які яшчэ ў 2016 годзе найбольш актыўна выступаў за Брэксіт, зараз паабяцаў яго ажыццявіць да 31 студзеня. Трэція выбары за апошнія чатыры гады, здаецца, нарэшце дазволілі Вялікабрытаніі пераадолець перыяд палітычнай нявызначанасці.

Трэція, праўда, тут ужо за год парламенцкія выбары чакаюць зараз і Ізраіль. Кнесет 22-га склікання прапрацаваў менш як тры месяцы. І з-за няздольнасці палітычных сіл стварыць працаздольную кіруючую кааліцыю дэпутаты прынялі рашэнне аб самароспуску. Палітычны крызіс у краіне і фактычнае безуладдзе прадоўжацца яшчэ некалькі месяцаў. Згодна з падлікамі, новыя выбары, якія пройдуць 2 сакавіка 2020 года, будуць каштаваць падаткаплацельшчыкам прыкладна  мільярд долараў.