Канектыкут аб'яўлены зонай стыхійнага бедства

11 февраля 2013
У Масачусетсы, Нью-Гэмпшыры, Род-Айлендзе і Вермонце ўвялі надзвычайнае становішча. Паводле апошніх звестак, ахвярамі стыхіі сталі 11 чалавек. Амаль усе загінулі ў дарожных аварыях праз дрэнную бачнасць. Сіноптыкі ўпэўніваюць, што такога снегападу тут не было 35 гадоў. У некаторых раёнах вышыня гурбаў дасягнула метра. Без святла застаюцца каля 400 тысяч амерыканцаў.