Кангрэсмены ЗША патрабуюць паставак зброі ва Украіну

24 марта 2015

Ніжняя палата Кангрэса ЗША запатрабавала ад Барака Абамы пачаць пастаўляць смяротную зброю ва Украіну. За адпаведную рэзалюцыю рэкамендацыйнага характару прагаласавалі і рэспубліканцы, і дэмакраты. Усяго дакумент падтрымалі 348 парламентарыяў. Яшчэ 48 былі супраць. Дагэтуль Белы дом устрымліваўся ад такіх дзеянняў. У Дзярждэпартаменце ЗША адзначалі, што не бачаць ваеннага рашэння крызісу на ўсходзе Украіны.