У ЗША кангрэсмен-дэмакрат ад штата Тэхас Эл Грын заклікаў да імпічменту Дональда Трампа. Неабходнасць адхілення прэзідэнта ад пасады Грын матываваў нядаўнім звальненнем кіраўніка ФБР Джэймса Комі. Кіраўнік бюро расследаваў сярод іншага дзелавыя сувязі адміністрацыі Трампа з урадам Расіі.
Эл Грын, кангрэсмен ад штата Тэхас: "Сёння я выступаю з пачуццём адказнасці і доўгу перад людзьмі, якія абралі мяне. Пачуццём доўгу перад гэтай краінай. Пачуццём доўгу перад Канстытуцыяй Злучаных Штатаў Амерыкі. Сёння, спадар спікер, я выступаю за імпічмент прэзідэнта ЗША. Я раблю гэта не дзеля палітычных мэт. Я раблю гэта таму, што я веру ў вялікія ідэалы, якія адстойвае гэтая краіна. Я раблю гэта таму, што ў гэтай краіне ніхто не павінен стаяць вышэй за закон, у тым ліку прэзідэнт. Спадар спікер, наша дэмакратыя знаходзіцца пад пагрозай".
Для пачатку працэдуры імпічменту трэба большасць галасоў у Палаце прадстаўнікоў. Затым трэба будзе даказаць дачыненне кіраўніка дзяржавы да супрацьпраўных дзеянняў. Адзначым, усяго ў гісторыі ЗША імпічменту былі падвергнутыя два прэзідэнты - Эндру Джонсан і Біл Клінтан. Прычым абодвух пасля апраўдалі. Тым часам палітычная бура, якая насоўваецца на Вашынгтон. ужо абрынула амерыканскія фондавыя рынкі. У выніку самыя багатыя людзі краіны страцілі ўвогуле 35 мільярдаў долараў. Абвал на біржах негатыўна адбіўся на багацці заснавальніка Facebook Марка Цукерберга, бацькі Microsoft Біла Гейтса і кіраўніка Amazon Джэфа Безаса.













