Кангрэсмен Эл Грын рыхтуе матэрыялы для першай спробы імпічменту прэзідэнту ЗША

7 июня 2017

Паводле інфармацыі СМІ, абвінавачанні супраць Дональда Трампа Грын плануе прад’явіць ужо сёння. Пры гэтым амерыканскія журналісты не бачаць шанцаў на поспех у кангрэсмена, бо абедзве палаты кантралююць аднапартыйцы Трампа - рэспубліканцы. Грын жа лічыць, што падставай для адстаўкі Трампа можа быць яго рашэнне зняць з пасады кіраўніка ФБР Джэймса Комі.