Канфуз на конкурсе "Міс Сусвет"

21 декабря 2015

Скандал на сусветна вядомым конкурсе прыгажосці: падчас фінальнай часткі "Міс Сусвет" адбыўся канфуз, які атрымаў міжнародны рэзананс. Уладальніцай тытула - 2015 стала 26-гадовая прадстаўніца Філіпін, аднак вядучы пераблытаў дзяўчат і памылкова аб'явіў пераможніцай 21-гадовую прадстаўніцу Калумбіі. Прычым, ёй ужо паспелі ўручыць каштоўную карону пераможніцы. Канферансье, зразумела, папрасіў прабачэнне і ўдакладніў, што няправільна прачытаў імя ў канверце. Але сапраўдная пераможніца перажыла некалькі хвілін шоку. Конкурс "Міс Сусвет" вядзе сваю гісторыю з 1952 года. З 1996 уладальнікамі конкурсу з'яўляліся мільярдэр Дональд Трамп і тэлекампанія NBC Universal. Аднак сёлета Трамп, пасварыўшыся з NBC, цалкам выкупіў правы на шоу і прадаў іх акцёрскаму агенцтву Уільям Морыс Эндывар.