Канфлікт Мадрыда і Барселоны не ўвайшоў у парадак дня саміту лідараў ЕС

19 октября 2017

Канфлікт Мадрыда і Барселоны не ўвайшоў у парадак дня двухдзённага саміту лідараў ЕС, які стартаваў сёння ў Бруселі. Бакі разгледзяць эскалацыю сітуацыі вакол Ірана, Паўночнай Карэі і Турцыі. Асноўнымі тэмамі таксама заяўленыя пераход да лічбавай эканомікі, міграцыйны крызіс, графік Brexit, а таксама пытанне арганізацыі калектыўнай абароны ЕС у дадатак да НАТА. Дарэчы, цяперашні саміт праходзіць у старым будынку Еўрасавета з-за непаладак з вентыляцыяй у новым памяшканні. Паломка адбылася на кухні і прывяла да эвакуацыі супрацоўнікаў Еўрасавета.