Кампанія "Убер" анансавала запуск таксі-верталётаў

10 июля 2019
Пакуль палёты будуць здзяйсняцца толькі па адзіным маршруце - з Ніжняга Манхэтэна ў міжнародны аэрапорт імя Кэнедзі ў Нью-Ёрку, куды пасажыры даляцяць за 8 хвілін. Кошт палёту будзе змяняцца ў залежнасці ад попыту, у сярэднім ад 200 да 225 долараў на кожнага пасажыра. У планах - рэгулярныя палёты ў Даласе і Лос-Анжэлесе да 2023 года.