З-за складаных умоў надвор'я амерыканская кампанія Space-X адклала запуск да МКС грузавога карабля Dragon. Ён павінен быў стартаваць з базы ВПС ЗША, размешчанай побач з касмадромам на мысе Канаверал. Моцны вецер у раёне запуску не дазволіў рэалізаваць гэты план, перадае НАСА. Навальнічны фронт наблізіўся на адлегласць менш чым дзесяць марскіх міль да касмадрома. Наступная спроба адправіць грузавік да МКС адбудзецца ў аўторак. Апарат павінен даставіць на станцыю каля дзвюх тон харчавання, абсталявання і матэрыялаў для навуковых эксперыментаў.













