Кампанія Nike сумесна з дызайнерскім бюро выпусціла "Абутак Ісуса"

10 октября 2019
Кампанія Nike сумесна з дызайнерскім бюро выпусціла новую мадэль красовак, якая завецца "Абутак Ісуса". Навінка ўнікальная: у падэшву залітая святая вада з ракі Іардан. Для прывабнасці вадкасць афарбавалі ў блакітны колер. "Святасць" красоўкам дадаюць цытаты з Евангелля ад Матфея збоку і распяцці на матузках. Да таго ж стваральнікі сцвярджаюць, што абутак благаславіў святар. "Абутак Ісуса" выйшаў у абмежаванай серыі і разышоўся за лічаныя хвіліны. Кошт пары - амаль 3 000 долараў.