Кампанія Google запусціць у стратасферу 300 шароў

30 октября 2015

Кампанія Google запусціць у стратасферу 300 шароў, напоўненых геліем. Зробяць гэта для таго, каб забяспечыць Інтэрнэтам цяжкадаступныя рэгіёны планеты. У кампаніі лічаць, што гэта першы крок да разгортвання глабальнай сеткі стратастатаў, якія дапамогуць забяспечыць высокахуткаснае інтэрнэт-злучэнне ў любым пункце свету. На першым этапе - падключэнне да сусветнай сеткі Інданезіі, дзе з 250 мільёнаў насельніцтва толькі 42 мільёны карыстаюцца Інтэрнэтам. На чарзе - Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША і Бразілія, дзе правядуць выпрабаванні апаратуры.