Кампанія "Джонсан і Джонсан" выплаціць амерыканцу $ 8 млрд кампенсацыі

9 октября 2019
Кампанія "Джонсан і Джонсан" выплаціць 8 мільярдаў долараў амерыканцу, у якога пачалі расці грудзі. Адпаведнае рашэнне вынес суд у Філадэльфіі. Іск падаў 26-гадовы Нікалас Мюрэй, які ў дзяцінстве прымяняў па  рэкамендацыі ўрачоў прэпарат "Рыспердал", што прывяло да павелічэння малочных залоз. Суд прыйшоў да высновы, што пацыенты і  ўрачы не былі папярэджаны аб магчымым пабочным эфекце. Гэтым летам фірму, якую многія з дзяцінства ведаюць па гелях для душу і шампунях, абавязалі выплаціць без малога 600 мільёнаў долараў за садзейнічанне апіёіднаму крызісу ў ЗША.