Кампанія Boeing выпрабавала прататып беспілотнага "лятаючага аўтамабіля"

24 января 2019

Кампанія Boeing выпрабавала прататып беспілотнага "лятаючага аўтамабіля" з вертыкальным узлётам.   Ён ажыццявіў кантраляваны ўздым, завіс   у стане вольнага лунання і ажыццявіў пасадку. Падчас далейшых выпрабаванняў распрацоўшчыкі   плануюць адпрацаваць палёт   у гарызантальнай плоскасці. Дарэчы, эксперыментальная мадэль абсталяваная   электрычным рухавіком.   Спецыялісты ўпэўненыя, што да 2040 года аўтаномныя пасажырскія і грузавыя лятальныя апараты будуць шырока выкарыстоўвацца, у тым ліку і ў гарадскіх умовах.