Кампанія Apple прэзентавала новую лінейку разумных гадзіннікаў

10 марта 2015

Прэзентацыя прайшла ў каліфарнійскім Куперціна. У гадзіннік уманціраваны мікрафон, дзякуючы якому можна адказваць на званкі, што паступаюць на смартфон. Для прылады таксама распрацоўваецца і спецыяльны фітнес-дадатак. Ён паказвае параметры пасля кожнай трэніроўкі. Прылада можа працаваць без падзарадкі да 18 гадзін. Кошт ультрамоднага гаджэта - ад 349 да 10 тысяч долараў у залежнасці ад памеру экрана, матэрыялаў корпуса і рамяшка. Да таго ж Apple аб'явіла і аб запуску новага ноўтбука.