Кампанія Apple прапанавала свету адразу тры навінкі

10 сентября 2014

iPhone 6…, 6 Plus і разумныя гадзіннікі. Кампанія Apple прапанавала свету адразу тры навінкі. Чэргі ля магазінаў у ЗША і Еўропе пасля афіцыйнай прэзентацыі выраслі ў некалькі разоў. Але ў продаж модныя гаджэты ў Штатах паступяць толькі 19 верасня. А гадзіннікі ад Apple можна будзе купіць наогул толькі ў наступным годзе.


З чым звязаны ажыятаж, раскажа Аляксандра Пінчук.


Разумныя гадзіннікі Apple Watch сталі першым новым прадуктам у лінейцы прылад кампаніі Apple з моманту прэзентацыі планшэтнага камп'ютара iPad Сцівам Джобсам у 2010 годзе. Звыклы аксэсуар ператварылі ў сапраўдны лічбавы пашпарт - па іх можна, напрыклад, прайсці ў метро або заплаціць за газ.


Джэймс Маквіві, вядучы аналітык кампаніі Forrester Research: Гадзіннікі забяспечаны сэнсарным экранам, які ўмее адрозніваць сілу націску. Афармленне гадзінніка можна будзе падабраць па гусце. Спартыўныя, класічныя. Прадугледжана і галасавое ўпраўленне. Я упэўнены, што ўсе такія гаджэты, якія распрацоўваюцца іншымі кампаніямі, абавязкова будуць у чымсьці падобныя на Apple Watch.


Прэзентацыя навінак традыцыйна прайшла ў каліфарнійскім Куперціна. Як стала вядома, яблычны смартфон атрымаў больш магутны працэсар, палепшаную графіку і дапрацаваную камеру. Дыяганаль экрана iPhone 6 склала 4,7 цалі, iPhone 6 Plus абсталявалі дысплеем у 5,5 цаляў. Абедзве трубкі сталі танчэйшыя.


Apple неабходна кампенсаваць страты на рынку планшэтаў: па адзнаках кампаніі IDC, з 2012 года доля кампаніі ў гэтым сегменце ўпала з 60% да 27%. У Samsung за той жа перыяд яна вырасла на 10%.


Эрык Ёхімштайлер, генеральны дырэктар кампаніі Vivaldi Partners Group: Калі б гаворка ішла пра любую іншую кампанію, я б сказаў так, сезон адпускоў, справы не ідуць у гару. Але Apple зноў атрымалася прадэманстраваць усім, што яе супрацоўнікі гатовыя трымаць усіх нас у напружанні.


На стадыі запуску і новы сэрвіс Apple Pay. Паводле слоў кіраўніка кампаніі Ціма Кука, з яго дапамогай пакупнікі змогуць адмовіцца ад неабходнасці прыносіць з сабою бумажнік у магазін.