Кампанія Apple прадставіла доўгачаканы ва ўсім свеце новы смартфон

11 сентября 2013

Прычым, не адзін, а адразу два. Сюрпрызу не адбылося. Навінку, як і чакалася, назвалі iPhone 5S. Гэта ўдасканаленая версія папярэдняга дэвайса. Распрацошчыкі заяўляюць, што ён удвая магутней за папярэдніка. А батарэя, нібыта, можа працаваць 10 гадзін у рэжыме гутаркі. Камера стала больш адчувальнай, а адна з дзвюх успышак, жоўтая, спецыяльна для здымкі ў памяшканнях. Ну, і галоўная інавацыя - сканар адпячаткаў пальцаў замест звычайнага пін-кода. Прытрымліваючыся сусветных трэндаў, Apple паказалі і бюджэтную мадэль - iPhone 5-С. Асноўнае яго адрозненне - больш павольны працэсар і недарагія матэрыялы зборкі. Продажы абедзвюх навінак пачнуцца 20 верасня, тады ж крытыкі і выпрабавальнікі ўжо больш аб'ектыўна ацэняць новыя айфоны.