Камітэт WADA рэкамендаваў адхіліць Расію ад міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады

1 декабря 2019
Камітэт WADA рэкамендаваў адхіліць Расію ад міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады

Адхіліць Расію ад міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады! Гэта заява Камітэта адпаведнасці Сусветнай антыдопінгавай асацыяцыі падарвала інфармацыйную прастору і падліла бензін у самы грандыёзны допінгавы скандал у гісторыі, які цягнецца ўжо пяць гадоў і пачынаўся з нямецкіх дакументальных фільмаў і сведчанняў збеглага Рыгора Родчанкава. 

У яго эпіцэнтры Расія, якая і так ужо пад санкцыямі. Аднак, на думку міжнародных структур, не толькі не жадае згладжваць допінгавыя грахі, а працягвае жыць па-старому. Канчатковае рашэнне будзе прынята на выканкаме ВАДА 9 снежня. Зараз ёсць дзве дыяметральна процілеглыя пазіцыі бакоў канфлікту.

Нават, калі не ўлічваць меркаванне гарачых галоваў з ЗША, якія прапануюць безпадстаўны бан для ўсіх расійскіх спартсменаў - і чыстых і брудных, у лепшым выпадку нашых усходніх суседзяў дапусцяць да Алімпіяды ў Токіа пад нейтральным флагам. Сама ж Расія, адна з галоўных сіл у сусветным спорце, ужо абвясціла - у гэтым статусе яна на Гульні не паедзе. І спаборніцтвы ад гэтага толькі страцяць.

Наш карэспандэнт Мікалай Стула высвятляў, ці магчыма збліжэнне пазіцый (відэа).