Калумбія зачыніла ўсе сухапутныя межы

20 ноября 2019
Калумбія зачыніла межы з-за будучых пратэстаў. Нацыянальныя маніфестацыі запланаваныя на заўтра. У мэтах бяспекі да пятніцы на замку сухапутныя межы з Бразіліяй, Венесуэлай, Пяру і Эквадорам. Улады асцерагаюцца, што марш студэнтаў і ўсеагульная забастоўка можа перарасці ў масавыя беспарадкі і нават да гібелі людзей. Як гэта адбываецца ў суседніх краінах Лацінскай Амерыкі.