Калумбія выбірае прэзідэнта

27 мая 2018
Галоўныя сапернікі: правы кандыдат Іван Дуке, паплечнік былога прэзідэнта Альвара Урыбэ і левы кандыдат Густава Петра. Згодна з апытаннямі, больш шанцаў у Дуке, але нават другое месца для левага кандыдата - беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі Калумбіі. Адзначым, у выбарах маюць права прыняць удзел звыш 36 мільёнаў грамадзян. Фактычна ім трэба будзе вызначыць будучыню мірных пагадненняў з паўстанцамі, заключаных пры цяперашнім лідары.