Колькасць ахвяр цыклону "Амфан" перавысіла 100 чалавек

22 мая 2020
Не менш як 103 чалавекі загінулі ад урагану "Амфан". Ён нанёс вялізарныя страты Індыі і Бангладэш. Па ўсім паўночным усходзе Індастана дарогі блакіравала паваленымі дрэвамі, ёсць перабоі з электрычнасцю. Мегаполіс Калькута больш за суткі правёў без святла. Затоплены аэрапорт. Улады Індыі эвакуіравалі з узбярэжжа каля трох мільёнаў чалавек. Праліўныя дажджы прывялі да затаплення гарадскіх вуліц. У сацсетках грамадзяне паведамляюць пра тысячы пашкоджаных дамоў і знішчаных аўтамабіляў. "Амфан" стаў самым разбуральным ураганам у Бенгальскім заліве за апошнія 20 гадоў.