Яшчэ 41 пацярпеў. Сутыкненне двух аўтобусаў адбылося сёння ўначы недалёка ад курорта Шарм-эль-Шэйх. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аднаго з аўтобусаў заснуў за рулём. Удар быў настолькі моцным, што адна з машын перавярнулася. Сярод пацярпелых ёсць і замежныя грамадзяне: маладая дзяўчына з Украіны, двое падданых Саудаўскай Аравіі - маці і дзіця, а таксама адзін жыхар Емена. Усе астатнія, у тым ліку загінуўшыя, - грамадзяне Егіпта. У гэты час траса зачыненая. Паліцыя праводзіць следчыя мерапрыемствы.














