Колькасць заражаных каранавірусам за межамі Кітая дасягнула 694 чалавек

17 февраля 2020
Да тэмы, якая  ва ўсіх на  пагалосцы. Колькасць заражаных новым каранавірусам за межамі Кітая дасягнула 694. Тры чалавекі памерлі. Гэта апошнія звесткі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У самім Кітаі зарэгістраваны 1 770  смяротных зыходаў, а колькасць  тых, хто вылечыўся,  набліжаецца да 11 тысяч. У краіне ўжо запусцілі вытворчасць першых лекаў ад каранавіруса. Прэпарат атрымаў афіцыйнае адабрэнне  ўладаў. У Пекіне плануюць за  шэсць дзён пабудаваць фабрыку па вытворчасці медыцынскіх масак, дзе будуць выпускаць па 250  тысяч вырабаў  за дзень. Ва ўмовах каранціну  ў кітайскіх школах і пекінскіх ВНУ пачалося навучанне анлайн. Настаўнікі маюць зносіны з вучнямі і вядуць відэаўрокі ў чатах.