Колькасць тых, хто выздаравеў ад каранавіруса, у Кітаі набліжаецца да 11 тысяч

17 февраля 2020
Колькасць смяротных выпадкаў ад каранавіруса працягвае зніжацца: на працягу чатырох дзён колькасць ахвяр ідзе на спад. На сёння ўлады Кітая пацвердзілі каля 70 з паловай тысяч выпадкаў заражэння, з ліку інфіцыраваных памерлі 1770. А колькасць тых, хто выздаравеў,  набліжаецца да 11 тысяч чалавек. У Кітаі ўжо запусцілі вытворчасць першых лекаў ад каранавіруса. Прэпарат атрымаў афіцыйнае адабрэнне ўлад. Таксама ў Пекіне плануюць за 6 дзён пабудаваць фабрыку па вытворчасці медыцынскіх масак. Яна будзе выпускаць 250 тысяч вырабаў за дзень.