Паводле апошніх звестак, стыхія забрала жыцці 203 чалавек. Параненыя больш за 11,5 тысячы, з іх 960 - у цяжкім стане. Ратавальнікі працягваюць разбор завалаў. Каб вызваліць праезд на трасах для машын хуткай дапамогі, груды камянёў узрываюць пры дапамозе дынаміту. Работу ўскладняюць афтэршокі. Новае землетрасенне магнітудай 5 сёння раніцай адбылося на паўднёвым захадзе краіны. Усяго сейсмолагі за суткі налічылі больш за семсот падземных хістанняў. У самым пацярпелым павеце Лушань вялізная колькасць людзей засталася без дому і змушана жыць у самаробных часовых прытулках. Карціну бедства, паводле прагнозаў сіноптыкаў, хутка дапоўніць яшчэ і дождж.














