Былы кіраўнік ААН Кофі Анан выступіў з прапановай пашырыць склад Савета Бяспекі. Адпаведную заяву ён зрабіў у Маскве падчас прэзентацыі сваёй кнігі. Цяперашняя структура Савета Бяспекі ААН, на яго думку, адлюстроўвае геапалітычную сітуацыю мінулага стагоддзя. Па прапанове Анана, у склад Савета Бяспекі павінны быць уключаныя Індыя, краіны Лацінскай Амерыкі, а таксама Афрыкі. Нагадаем, Анан займаў пасаду кіраўніка ААН з 1997 па 2006 год.














