Каала-падарожніца

18 сентября 2017

У Аўстраліі каала забралася за кола машыны і праехала некалькі кіламетраў. Калі пачаўся рух, жывёліна трымалася за вось. У нейкі момант вадзіцель адчуў нядобрае і выклікаў ратавальнікаў, якія і вызвалілі каалу. Яе некалькі дзён наглядалі, а пасля выпусцілі на волю.