Княства Ліхтэнштэйн святкуе сёння сваё 300-годдзе

23 января 2019

23 студзеня 1719 года імператар Карл VI узвысіў акругі Вадуц і Шэленберг да звання імперскага княства пад кіраўніцтвам дынастыі Ліхтэнштэйн. Менавіта гэта падзея і адзначыла сабой нараджэнне дзяржавы. З нагоды свята ў княстве праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў князя Ліхтэнштэйна Ханса-Адама ІІ з 300-годдзем са дня заснавання дзяржавы.